Санта-Барбара (кантон)
Санта-Барбара (ісп.: Cantón de Santa Barbara) — кантон № 4 у правінцыі Эрэдзія ў Коста-Рыцы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Санта-Барбара. Плошча кантона складае 53,21 км². Насельніцтва — 36 243 чал. (2011 г.).[1] Кантон мяжуе на поўначы — з кантонам Эрэдзія, на ўсходзе — з кантонам Барва, на поўдні — з кантонам Флорэс, на захадзе — з правінцыяй Алахуэла. ![]() У склад кантона ўваходзяць 6 дыстрыктаў (раёнаў): Кантон Санта-Барбара быў створаны 29 верасня 1882 года. Тэрыторыя кантона знаходзіцца на вышыні ад 950 м на крайнім паўднёвым захадзе (даліна ракі Сегунда) да 2599 м на паўночным усходзе (гара Гуарары). Гідраграфічная сетка адносіцца да басейна ракі Таркалес, якая ўпадае ў Ціхі акіян. У кантоне развіта вырошчванне гародніны, кавы і цукровага трыснягу, пашырана жывёлагадоўля. Галерэя
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia