Сан-Мігель-дэ-Тукуман
Сан-Мігель-дэ-Тукуман (ісп.: San Miguel de Tucumán), звычайна скарачаецца да Тукуман (ісп.: Tucumán) — сталіца правінцыі Тукуман і найбольшы горад паўночнай Аргенціны з насельніцтвам 526 тысяч жыхароў (2001) і насельніцтвам агламерацыі 806000, што робіць яе пятай па насельніцтву ў краіне. Горад пад назвай Іватын (ісп. Ibatín) быў заснаваны ў 1565 г. і быў перамешчаны на сучаснае месца ў 1685 годзе. Заступніцай Тукумана была названая Дзева Ла Мерсед. 24 верасня 1812 каля горада Тукуман адбылася бітва, перамога ў якой войскаў Мануэля Бельграна стала вырашальнай у барацьбе за незалежнасць Аргенціны. У той жа дзень у мясцовай царкве Дзева Марыя Ла Мерсед была названая заступніцай аргенцінскага войскі. 9 жніўня 1816 у Тукумане сабраўся Кангрэс, які абвясціў Дэкларацыю незалежнасці Аргенціны ад Іспаніі і іншых краін. З гэтай даты пачынаецца адлік існавання сучаснай Аргенціны. У 1870 г. у Тукуман была праведзена чыгунка. КліматКлімат горада субтрапічны. Зімы цёплыя. Снежныя ападкі рэдкія — за ўсю гісторыю краіны ад заснавання горада снег выпадаў толькі тры разу: 1920 г., 9 ліпеня 2007 г. і ў ліпені 2010 г. Лета гарачае, але з-за вышыні (горад знаходзіцца ля падножжа Пампінскай сьеры), ракі Рыа-Дульсэ і частых вятроў з Патагоніі тэмпературы даволі ўмераныя. Вясна і восень цёплыя з сярэдняй тэмпературай 25 °C і пераважнымі вятрамі з поўдня. Найбольшая колькасць дажджоў бывае ўлетку. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 800—1000 мм. Абсалютны максімум тэмператур за перыяд назірання з 1961—1990 гг. 42,1 °C, абсалютны мінімум — 3 °C
Гарады-пабрацімыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia