Сапраўдны боль
«Сапраўдны боль» (англ.: A Real Pain) — амерыканскі мастацкі фільм, зрэжысіраваны Джэсі Айзенбергам. Галоўныя ролі ў ім адыгралі сам Айзенберг і Кіран Калкін. Прэм’ера карціны адбылася ў студзені 2024 года на 40-м кінафестывалі «Сандэнс». «Сапраўдны боль» увайшоў у дзясятку найлепшых фільмаў 2024 года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў і Амерыканскага інстытута кінамастацтва[8]. Фільм атрымаў розныя ўзнагароды, у тым ліку чатыры намінацыі на 82-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус» (Калкін атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога плана) і дзве намінацыі на 78-й цырымоніі ўручэння кінапрэміі BAFTA. СюжэтСтрыечныя браты Дэвід і Бэнджы выпраўляюцца ў гістарычны тур па габрэйскім месцам Польшчы, каб ушанаваць памяць сваёй нядаўна памершай бабулі. Разам з невялічкай групай людзей з самым розным бэкграўндам браты вандруюць па Польшчы, каб даведацца больш пра карані сваёй вялікай сям’і і ў выніку акунаюцца ў гісторыю Халакоста. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia