Сарапікі
Сарапікі (ісп.: Río Sarapiquí) — рака ў Коста-Рыцы, у правінцыі Эрэдзія, правы прыток ракі Сан-Хуан[1]. Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры, ля паўночнага падножжа вулкана Барва на вышыні 2 500 м. Даўжыня ракі — 85 км. Цячэ з поўдня на поўнач, упадае ў раку Сан-Хуан. Рака дала назву кантону Сарапікі, па якім цячэ. У даліне ракі знаходзяцца шматлікія фермерскія гаспадаркі, на плантацыях якіх вырошчваюць ананасы, бананы, каву, цукровы трыснёг. У мінулым рака была асноўным экспартным шляхам, па якім ажыццяўляўся вываз тавараў з Цэнтральнай Коста-Рыкі. Пасля будаўніцтва чыгункі перавозкі па ёй заняпалі. Асноўныя прытокі — рэкі Пуэрта-В'еха, Сусіё (правыя), рака Тора (левы). ЗноскіСпасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia