Саратаўская дзяржаўная кансерваторыя імя Л. В. Собінава

Саратаўская дзяржаўная кансерваторыя імя Л. В. Собінава
Заснаваны 1912
Краіна
Размяшчэнне
Сайт sarcons.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саратаўская дзяржаўная кансерваторыя імя Л. В. Собінава — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Саратаве, трэцяя па ліку кансерваторыя ў Расіі. Заснавана ў 1912 годзе на базе музычнага вучылішча. У пачатку 1912 года было прынята канчатковае рашэнне па адкрыцці ў Саратаве кансерваторыі, якая атрымала найменне Аляксееўскай (у гонар спадчынніка прастола цэсарэвіча Аляксея). Яе кіраўніком быў прызначаны Экснер.

У 40-50-я гады пачаўся працэс павелічэння пераліку спецыяльнасцей, якія выкладаюцца ў кансерваторыі. Адкрылася кафедра дырыжыравання акадэмічным хорам, у 1956 годзе з’явілася кафедра народных інструментаў, адна з першых у краіне. У 1967 г. Львом Хрысціянам была створана кафедра кіраўнікоў народнага хору (цяпер — народных спеваў і этнамузыкалогіі), якая таксама стала адной з першых сабе падобных у СССР. У 1976 годзе ў Саратаўскай кансерваторыі з’явілася прыбудова — новы навучальны корпус. Важным этапам у гісторыі Саратаўскай кансерваторыі стала адкрыццё тэатральнага факультэта (сучасны Тэатральны інстытут), якое адбылося 27 верасня 1983 года. У тым жа годзе побач з кансерваторыяй быў пабудаваны інтэрнат для яе студэнтаў, яшчэ адзін інтэрнат з’явіўся пасля ў Заводскім раёне горада Саратава. Восенню 1985 года Вялікую залу кансерваторыі ўпрыгожыў арган нямецкай фірмы «Заўэр».

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya