Сарачанскія азёры (заказнік)
Сарача́нскія азёры[1] — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Заказнік створаны ў 1998 годзе з мэтай захавання прыродных ландшафтаў Беларускага Паазер’я, папуляцый рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ядром заказніка з’яўляецца Сарачанская група азёр. Плошча складае 14738,97[2] гектараў, у тым ліку рака Вілія — 188[1] га і 14 азёр — 430[1] га. Размешчаны на мяжы Свірскай грады і Вілейскай нізіны. Рэльеф разнастайны. Лясістасць заказніка 75 %. Пераважаюць хвойнікі, таксама ёсць ельнікі і беразнякі. Сярод дрэваў сустракаюцца дуб і асіна. Балотна-лугавая расліннасць займае каля 15 % плошчы заказніка. У яго флоры вялікая колькасць гаспадарча карысных раслін. У фаўне заказніка прысутнічаюць 203 віды жывёл, 26 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[1]. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia