Сафарыды
Сафарыды (перс.: سلسله صفاریان) — дынастыя, якая стварыла дзяржаву ў цэнтры Сістана, паміж цяперашнімі Афганістанам і Іранам у перыяд 861—900. Сталіцамі Сафарыдаў былі Зарандж і Нішапур. Заснавальнік дынастыі — Якуб ібн Лейс ас-Сафар, сын Лейса ібн Муадала, чалавек невядомага паходжання (мянушка Сафар азначае «меднік»). Ён змог атрымаць пад камандаванне армію, і, абгрунтаваўшыся ў Сістане, здзейсніў некалькі паходаў на ўсход і захад, заняў Харасан (зрынуўшы дынастыю Тахірыдаў) і частку цяперашняга Пакістана (Сінд). Халіф асцерагаўся Якуба, таму даручыў Маверанахр Саманідам. Уплыў Якуба рос з кожным днём, і халіф прызнаў кіраванне Якуба ў Харасане, Табарыстане, у Фарсе, Кермане і Сістане. Нягледзячы на падараванне халіфа Мутаміда, Якуб не пакінуў планаў заваяваць Багдад. У першым паходзе ён пацярпеў паражэнне, а падчас другога памёр, не дайшоўшы да Багдада. Пасля смерці Якуба трон успадкоўваў яго брат Амр ібн Лейс. Ён наладзіў з халіфам добрыя адносіны, і той прызнаў яго ўладу. Тым часам у Маверанахры адбылося ўзмацненне дынастыі Саманідаў. Ісмаіл Самані захапіў амаль увесь Маверанахр. Каб не дапусціць узмацнення дзвюх дынастый халіф паведаміў Амру, што Ісмаіл жадае захапіць усе землі Сафарыдаў. Амр пацярпеў ад Ісмаіла паражэнне ў бітве пры Балху (900), патрапіў у палон і быў адпраўлены да халіфа, які загадаў пакараць яго смерцю (902). Дынастыя працягвала існаваць ў Сістане, а затым ператварылася ў васалаў Саманідаў і іх пераемнікаў. Кіраўнікі дынастыі Сафарыдаў
Пад уладай Сельджукідаў
Пад уладай манголаў
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia