Сафлор фарбавальны

Сафлор фарбавальны

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carthamus tinctorius L., Sp. Pl. 2: 830 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501305
NCBI  4222
EOL  488433
GRIN  t:1234
IPNI  324467-2
TPL  gcc-123195

Сафлор фарбавальны (Cárthamus tinctórius) — від кветкавых раслін роду Сафлор (Carthamus).

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы вышынёй да 100 см (зрэдку вышэй), цвёрдыя, белаватыя, галінастыя. Лісце скурыстае, сядзячае, з шыпамі. Кветкі дробныя жоўтыя, аранжавыя, аранжава-чырвоныя, зрэдку белыя, сабраныя ў кошыкі дыяметрам да 4 см. Апыленне перакрыжаванае, пераважна пчоламі. Плод — рабрыстая сямянка.

Расліна не патрабавальная да якасці глебы, добра вытрымлівае засуху і нізкія тэмпературы. Вырошчваецца ў культуры, сустракаецца і як пустазелле.

Выкарыстанне

Насенне сафлору фарбавальнага ўтрымлівае да 60 % алею, падобнага да сланечнікавага, якое выкарыстоўваецца ў ежу і ў тэхнічных мэтах. З пялёсткаў кветак атрымліваюць жоўты і чырвоны фарбавальнікі, якія выкарыстоўваць пры фарбаванні тканіны і ў якасці харчовага фарбавальніка. Кармавая расліна.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya