Сафійскі манастыр (Полацк)![]() Полацкі Сафійскі манастыр базыльянаў — колішні помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў Полацку. Знаходзіўся на правым беразе Дзвіны, на Верхнім Замку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базыльянаў Уніяцкай Царквы. Твор архітэктуры віленскага барока. Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Святой Соф’і. У пачатку XX стагоддзя ўлады Расійскай імперыі зруйнавалі манастырскія карпусы. ГісторыяУніяцкі Сафійскі манастыр[1] у Полацку існаваў пры царкве Святой Соф’і з XVII стагоддзя. У сярэдзіне XVIII стагоддзя побач з адноўленай царквой архітэктар Ян Глаўбіц збудаваў манументальны манастырскі корпус. Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) манастыр працягваў дзейнічаць. Аднак па скасаванні Берасцейскай уніі ў 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі манастыр у Святога Прастола і перадалі ў валоданне Маскоўскаму патрыярхату. Пазней будынкі манастыра прыйшлі ў заняпад і ў пачатку XX стагоддзя (да 1912 года) расійскія ўлады знішчылі помнік. ГалерэяГістарычная графіка
Гістарычныя здымкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia