Сафіян Фегулі
Сафіян Фегулі (араб. سفيان فيغولي; нар. 26 снежня 1989, Левалуа-Перэ, Іль-дэ-Франс, Францыя) — алжырскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук» і нацыянальнай зборнай Алжыра. Кар’ераКар’еру пачаў у французскім «Грэноблі», дэбютаваўшы за клуб, які гуляў у Лізе 2. Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Валенсія», у склад якога далучыўся ў 2010 годзе. У 2011 годзе абараняў колеры каманды клуба «Альмерыя», дзе выступаў на правах арэнды. 14 чэрвеня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з англійскім «Вест Хэм Юнайтэд»[3]. У жніўні 2017 года перайшоў у турэцкі «Галатасарай»[4]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У лістападзе 2022 года папоўніў склад клуба «Фаціх Карагюмрук», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады. Сафіян выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Францыі, аднак у 2011 годзе ігрок вырашыў гуляць за зборную Алжыра. Дасягненні«Галатасарай»:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia