Сацыялістычная партыя Белай РусіСацыялістычная партыя Белай Русі, СПБР — нелегальная палітычная арганізацыя, якая была створана ўвосені 1904 г. СПБР дзейнічала ў цесным кантакце з Польскай партыяй сацыялістычнай (ППС) , выступала за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўлленне выбарнай народнай улады, заклікала моладзь не ісці ў войска, далучацца да народнага «бунту». Мясцовыя арганізацыі СПБР мела ў Варшаве, Гродне, Мінску. Заснавальнікі і актывісты СПБР: Мар’ян Фальскі, Браніслаў Шушкевіч, Адам Жаба, Станіслаў і Казімір Трускоўскія. СПБР выдала некалькі адозваў на беларускай мове («Царская гаспадарка», «Братцы мужыкі!», «Прызыўная» і інш.). Яны былі надрукаваны ў Варшаве, іх распаўсюдам займаліся пераважна члены Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Супрацоўніцтва СПБР з БСГ, як меркавалася, павінна было прывесці да аб'яднання дзвюх арганізацый (ППС разлічвала замацаваць гэтым уплыў на дзейнасць БСГ). У канцы 1904 М. Фальскі распачаў перамовы аб аб'яднанні з прадстаўнікамі БСГ, але спадзяваных вынікаў яны не прынеслі. СПБР спыніла сваю дзейнасць улетку 1907 г. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia