Саюз беларусаў у БельгііСаюз беларусаў у Бельгіі (СББ) — арганізацыя беларускай дыяспары ў Бельгіі. ГісторыяI з’езд Саюза беларусаў у Льежы, быў арганізаваны ў чэрвені 1946 года. У студзені 1947 года бельгійскія ўлады афіцыйна зарэгістравалі Саюз беларусаў Бельгіі. На чале СББ стаў грамадска-культурны і рэлігійны дзеяч, святар Уладзіслаў Рыжы-Рыжскі, які заняў пасаду старшыні Генеральнай Рады. У лютым 1947 года пабачыў свет першы нумар часопіса «Беларуская Праўда», афіцыйнага органа СББ. У чэрвені 1947 года II з’езд Саюза беларусаў Бельгіі сабраўся ў г. Шарлеруа. У верасні таго ж года пад рэдакцыяй У. Рыжага-Рыжскага выйшаў першы нумар сіндыкальнага (прафсаюзнага) органа СББ у Льежы «Змаганьне за Волю і за Існаваньне», быў заснаваны Беларускі сіндыкат працаўнікоў у Льежы. У сакавіку 1948 года праведзены IV з’езд СББ у Льежы. У ліпені 1948 года на V з’ездзе СББ у Льежы прысутнічаў прэзідэнт БНР Мікола Абрамчык. Удзельнікам іншых з’ездаў ён накіроўваў прывітальныя тэлеграмы. У 1948 годзе ў Льежы выйшаў адзіны нумар беларускай газеты «Незалежнасць», рэдактаванай У. Рыжым-Рыжскім. Неўзабаве радыёстанцыя ў Лімбургу пачала паўгадзінныя трансляцыі беларускіх перадач. КіраўніцтваЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia