Саюз беларускага праваслаўнага духавенстваСаюз беларускага праваслаўнага духавенства (СБПД) — арганізацыя нацыянальна арыентаванай часткі беларускіх праваслаўных святароў Віленскай і Гродзенскай губерній Расійскай імперыі, якія знаходзіліся ў эвакуацыі. Створана напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Маскве. У СБПД уваходзілі протаіерэі І. У. Карчынскі, І. Кульчынскі, святары Л. С. Паеўскі, Рапнін, Усякоўскі і іншыя. Саюз далучыўся да беларускага нацыянальнага руху з цэнтрам у Маскве. Летам 1917 года правёў з’езд праваслаўных святароў-беларусаў, на якім была прынята рэзалюцыя ў нацыянальным духу. Члены саюза супрацоўнічалі з арганізацыяй беларускага каталіцкага духавенства «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць», імкнуліся да беларусізацыі царкоўнага жыцця, праводзілі пропаведзі на беларускай мове. Спыніў дзейнасць у пачатку 1918 года ў выніку аддзялення царквы ад дзяржавы і арышту актыўных членаў СБПД. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia