Саюз выратавання Румыніі
Саюз выратавання Румыніі (рум.: Uniunea Salvați România; USR) — румынская парламенцкая палітычная партыя, якая была ўтвораная ў 2016 годзе пасля поспеху на мясцовых выбарах Саюза выратавання Бухарэста (рум.: Uniunea Salvați Bucureștiul, USB). Пасля афіцыйна рэгістрацыі ў якасці партыі ў 2016 годзе, яна 21 жніўня 2016 года аб'ядналася з Саюзам выратавання Бухарэста і Саюзам Кодля (рум.: Uniunea pentru Codlea).[2] Гісторыя1 ліпеня 2015 года прэзідэнт Асацыяцыі выратавання Бухарэста (рум.: Asociaţiei Salvaţi Bucureştiul) Нікушор Дан, абвясціў аб стварэнні партыі Саюза выратавання Бухарэста.[3]. Сярод задач новай арганізацыі заяўлялася захаванне гістарычнай забудовы горада, паляпшэнне кіравання, абарона правоў гараджан.[3] 23 лютага 2016 года Нікушор Дан напісаў у Facebook сваю праграму на выбарах у мэры Бухарэста[4]. Дан, на выбарах мэра, і Саюз, на выбарах у гарадскі Савет, занялі другое месца. Увечары 5 чэрвеня, у дзень мясцовых выбараў, Дан абвясціў пра намер зарэгістраваць агульнанацыянальную партыю Саюз выратавання Румыніі[2]. 21 жніўня 2016 года Саюз выратавання Румыніі, Саюз выратавання Бухарэста і Саюз Кодла аб'ядналіся ў адзіную партыю для сумеснага ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2016 года [2]. ВыбарыПершымі ў гісторыі новай партыі выбарамі сталі мясцовыя выбары ў Бухарэсце. Лідар Саюза Нікушор Дан заняў другое месца на выбарах мэра румынскай сталіцы, набраўшы 175 119 галасоў (30,52%). На выбарах у гарадскі Савет Саюз таксама фінішаваў на другім месцы, набраўшы каля 25% галасоў і заваяваўшы 15 месцаў з 55. Наступнымі выбарамі, у якіх партыя прыняла ўдзел, стала кампанія па абранні новага складу румынскага парламента ў снежні 2016 года. Па дадзеных апытанняў партыя магла атрымаць ад 7 да 15% галасоў[5]. Па выніках выбараў, Саюз выратавання Румыніі атрымаў на выбарах у Сенат 629 375 галасоў (8,92%) і 625 154 галасоў (8,87%) на выбарах у Палату дэпутатаў, стаўшы трэцяй па пулярнасці партыяй у краіне, прапусціўшы наперад сацыял-дэмакратаў і нацыянал-лібералаў[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia