Саюз камуністаў Югаславіі
Саюз камуністаў Югаславіі — камуністычная партыя ў Югаславіі, кіруючая партыя ў СФРЮ. Заснавана ў 1919 годзе на ўстаноўчым з’ездзе ў Бялградзе, як Сацыялістычная рабочая партыя Югаславіі (камуністаў). У 1920 годзе партыя была перайменавана ў Камуністычную партыю Югаславіі (КПЮ). КПЮ з’яўлялася членам Камуністычнага інтэрнацыянала. З пачаткам Другой сусветнай вайны партыя прыняла актыўны ўдзел у народна-вызваленчай вайне Югаславіі. Пасля абвяшчэння Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі КПЮ атрымала манаполію на ўладу ў Югаславіі, стаўшы тым самым кіруючай і адзінай партыяй у краіне. Камуністычная партыя Югаславіі з’яўлялась членам Камуністычнага інфармацыйнага бюро з 1947 года, але ў сувязі з савецка-югаслаўскім расколам партыя выйшла з арганізацыі. У 1952 годзе партыя набыла назву Саюз камуністаў Югаславіі (СКЮ). СКЮ была распушчана ў 1990 годзе на 14 з’ездзе партыі з-за супярэчнасцяў паміж сербскай і славенскай дэлегацыяй па пытаннях будучага ўладкавання федэрацыі. СкладУ склад Саюза камуністаў Югаславіі ўваходзілі наступныя рэгіянальныя камуністычныя партыі:
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia