Свядзіца
Свя́дзіца — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Эса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня ракі 34 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Пачынаецца ў лесе прыкладна ў 2,5 км на поўдзень ад вёскі Далікі[1], упадае ў Эсу каля вёскі Вілы. Плошча вадазбору 225 км². Вадазбор на заходняй ускраіне Чашніцкай раўніны. Ухіл ракі 0,6 м/км. Даліна Свядзіцы трапецападобная ў верхнім цячэнні і невыразная ў ніжнім. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім вузкая і чаргуецца па берагах. Рэчышча звілістае, у ніжнім цячэнні частка рэчышча каналізаваная. Шырыня рэчышча ад 0,5—2,5 (у верхнім цячэнні) да 10—18 метраў. Берагі вышынёй 0,5—1 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі — Старобінка і Букавіца. На рацэ знаходзіцца вёска Свядзіца[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia