Свядзіца (гарадзішча)
Свядзіца — археалагічны помнік каля вёскі Свядзіца Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,2 км на паўночны ўсход ад безыменнага возера, у лесе, ва ўрочышчы Гогаль. АпісаннеВядома пад назвай Батарэя. Размешчана на высокім прадаўгаватым узгорку, на карэнным беразе ракі Прудок, якая амывае гарадзішча з поўначы. 3 захаду, паўночнага захаду і паўднёвага захаду гарадзішча ўмацавана валамі шырынёй у аснове 6-8 м, вышынёй 1 м і равамі глыбінёй 1 м. Гарадзішча грушападобнай формы, мае стромкія схілы вышынёй 7-15 м. Пляцоўка даўжынёй 60 м, шырынёй у заходняй частцы 12 м, ва ўсходняй 6-7 м. Абследаваў у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў. Гарадзішча адносіцца да сярэднявечча. Аб гэтым сведчыць яго своеасаблівая форма і сістэма земляных умацаванняў: тры абарончыя лініі — валы і равы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia