Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бабруйшчына)

Праваслаўны храм
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
55°10′18″ пн. ш. 28°05′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бабруйшчына
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1873 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000373шыфр 213Г000373
Глобус Беларусі globustut.by/bobrujschi/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Бабруйшчына Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці. Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Пабудавана ў 1873 г. з цэглы[1]. Асвечана ў імя святога Іаана Прадцечы.

Архітэктура

Храм 3-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы, 2-ярусная званіца і паўкруглая апсіда. Асноўны аб'ём накрыты 4-схільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. У дэкары выкарыстаны элементы старажытнарускага культавай архітэктуры: какошнікі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, фігурныя франтоны, паўкалонкі.

Зноскі

  1. Архіў Мінскай епархіі. ПСУ.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya