Свята-Ільінская царква (Ніжні Церабяжоў)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Ніжні Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1872 г. з дрэва, у канцы 20 ст. пабудавана званіца. Архітэктура![]() Помнік народнага дойлідства. Да цэнтральнага кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы далучаны аб'яднаныя ў адзіны зруб бабінец і трох'ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай. Шатровыя бляшаныя пакрыцці званіцы і цэнтральнага зруба завершаны макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны разнастайнымі аконнымі праёмамі: здвоенымі трапецападобнымі ў малітоўнай зале, арачнымі ў кілепадобных ліштвах у бабінцы і апсідзе, прамавугольнымі ў прытворы. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кілепадобным бляшаным казырком на каваных вітых кранштэйнах. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia