Свята-Аляксандра-Неўская царква (Сенненскае Загор’е)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Сенненскае Загор’е Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяСтары храмПабудавана ў 1877 годзе. Храм быў драўляны, з’яўляўся творам народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміравалі квадратная ў плане малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі, невялікі прытвор, над якім узвышалася 1-ярусная шатровая званіца. Дах асноўнага аб’ёму завяршала цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане. Уваход афармляў 2-слуповы мураваны ганак. Новы храмПабудавана ў 1994 годзе з цэглы на месцы старога храма. 6 снежня 1994 года быў асвячоны[1]. Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 4-граннай званіцы з макаўкай і 8-гранны барабан з купалам над вальмавым дахам малітоўнай залы. Перад храмам пастаўлена цагляная 3-арачная брама[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia