Свята-Георгіеўская царква (Віцебск)
Віцебская Свята-Георгіеўская царква — праваслаўная царква Віцебска, знаходзіцца на праспекце Чарняхоўскага, 13/28. Пабудавана ў 1996 годзе архітэктарам Ю. Г. Сакалоўскім на аснове будынка былога пажарнага дэпо. Адкрыта ў 1997 годзе. Двухпавярховая. На першым паверсе знаходзіцца храм у імя Мікалая Цудатворца. АрхітэктураТвор архітэктуры з рысамі неарускага стылю. У адным будынку сумешчаны 2-прастольны храм і царкоўная адміністрацыя. Двух'ярусная 4-гранная шатровая званіца нетрадыцыйна пастаўлена з правага боку нізкай паўкруглай апсіды. Цэнтральны кубападобны аб'ём завершаны чацверыком, які мае 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады расчлянёны маленькімі арачнымі аконнымі праёмамі на 2 паверхі. Малітоўная зала ніжняй царквы 2 трайнымі аркатурамі расчлянёна на 3 часткі: трапезная, малітоўная зала, апсіда, вылучаная 2-ярусным іканастасам. Перакрыцце бочкападобнае на металічных бэльках. Асноўны храм размешчаны на 2-м паверсе будынка. У малітоўную залу, перакрытую плоскай столлю, адкрываецца светлавы барабан. Двух'ярусны драўляны іканастас вылучае прамавугольную апсіду. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia