Свята-Георгіеўская царква (Горка)
Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Горка Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1]. Гісторыя![]() Пабудавана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў з цэглы. АрхітэктураХрам падоўжна-восевай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух’ярусная шатровая званіца, бабінец, асноўны аб’ём, квадратная ў плане апсіда. Асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобным купалам на цылендрычным барабане, устаноўленым над пакатым чатырохсхільным дахам. Над шатром званіцы таксама цыбулепадобная галоўка на цыліндрычным барабане. Здвоеныя арачныя вокны з броўкамі і складанымі фігурнымі ліштвамі. У дэкоры атынкаваных фасадаў выкарыстаны лапаткі, зубчастыя франтоны і фрызы, нілепадобныя аркі — нішы. Галоўны ўваход вырашаны ганкам з лесвіцай і навіссю кілепадобнай формы. У інтэр’еры цэнтральная зала абмежавана буйнай аркадай. Царква — помнік псеўдарускага стылю[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia