Свята-Георгіеўская царква (Заполле)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства. ГісторыяЗнаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1837 (ці 1863) г. з дрэва, прыпісная да Петра-Паўлаўскай царквы ў Карэлічах. У 1903 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа. АрхітэктураДа квадратнага ў плане зруба далучана пяцігранная апсіда і невялікі прытвор з двухслуповым стылізаваным порцікам на франтальнай сцяне. Агульны двухсхільны дах пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы над апсідай. Вільчык даху па цэнтры завершаны невялікім чатырохгранным барабанам з шатровым пакрыццём. Ашаляваныя бакавыя фасады і грані апсіды прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокай лучковай аркай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia