Свята-Георгіеўская царква (Краснасельскі)
Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Заводскай, 2. ГісторыяУ 1996 годзе было распачата будаўніцтва храма. 11 студзеня 2003 года храм быў асвячоны[1]. АрхітэктураВышыня храма з купаламі 36,9 метраў і з крыжом 40,79 метраў. Твор архітэктуры ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда, нізкі прытвор, бакавыя паперці. Асноўны аб’ём завершаны 5-купаллем — цыбулепадобныя купалы на цыліндрычных барабанах (цэнтральны светлавы). Ідэнтычныя фасады па цэнтры вылучаны рызалітамі, завершанымі кілепадобнымі аркамі, па баках высокія арачныя аконныя праёмы. Кілепадобнае 3-лопаснае завяршэнне мае прытвор, над дахам якога ўзведзена макаўка на цыліндрычным барабане. Вырашэнне фасадаў 2-колернае: на жоўтым фоне цаглянай муроўкі вылучаны чырвонай цэглай фрызавая частка, маленькія крыжы пад вокнамі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia