Свята-Духаўская царква (Самахвалавічы)
Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Самахвалавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Калініна, 7[1]. Гісторыя![]() З 1 лютага 1994 году па благаславенні Філарэта пад царкву быў зняты ў арэнду дом. У 1995 годзе пачалося будаўніцтва храма[2]. АрхітэктураПабудавана з цэглы. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам, які фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала, бакавыя прыдзелы, 5-гранная апсіда, трапезная з плоскай 2-яруснай званіцай-сценкай. Аб’ёмная пластычнасць храма дасягаецца спалучэннем разнастайных па форме дахаў: 2-схільнага над малітоўнай залай, трапецападобнага «церамнога» над прыдзеламі, гранёнага пад апсідай. Над алтарнай часткай і прыдзеламі ўзведзены макаўкі. Фасады расчлянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia