Свята-Казанская царква (Дарагакупава)
![]() Свята-Казанская царква — праваслаўны храм, пабудаваны ў вёсцы Дарагакупава (Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) у 1902 года з сасновага бруса. АрхітэктураХрам чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай падоўжна-восевай сіметрычнай кампазіцыі: званіца, прамавугольны ў плане бабінец, кубападобная зала, пяцігранная апсіда. Пластычная ўскладненасць і шматпланавасць будынка ўзмацняецца далучанымі да асноўнага аб'ёму нізкімі прыдзеламі і бакавымі рызніцамі апсіды. Прытвор з надбудаванай над ім званіцай аб'яднаны з бабінцам у агульны аб'ём. Дамінантай храма з'яўляецца чацверыковая аднаярусная званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Складаная сілуэтнасць завяршэння званіцы дасягаецца спалучэннем чатырохграннага шатра з крыжовым двухсхільным дахам, карнізы якога ствараюць зігзагападобнае абрамленне. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з густой геаметрычнай сеткай пераплётаў. Перад уваходам ганак з 2 калонкамі, накрыты двухсхільным дахам. Унутраную прастору складаюць кубападобная зала, у якую шырокімі прасветамі расчыняюцца бабінец, апсіда і вузкія крылы прыдзелаў. Прытвор двума прасценкамі расчлянёны на тамбур, дзякоўскую з трохмаршавай лесвіцай на званіцу. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia