Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Гарадзішча)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна, помнік народнага драўлянага дойлідства. ГісторыяУ свой час Хадкевічы на заходняй ускраіне мястэчка пабудавалі храм у імя святога велікамучаніка і пераможцы Георгія (анёла аднаго з уладальнікаў мястэчка), а на ўсход ад замка на самым узвышаным пагорку — царкву ў імя Святой Тройцы. У XVII стагоддзі Хадкевічы пераходзяць у каталіцтва, праваслаўныя храмы спусташаюцца. Наступны ўладальнік Траян-Пакроўскі паблізу зруйнаванай Троіцкай царквы ўзвёў кальвінскі збор, перароблены ў наступным у касцёл старадубскім маршалкам Гаўрылам Керла. У 1764 г., па фундацыі віленскага старосты графа Паца была пабудавана драўляная ўніяцкая Свята-Крыжаўзвіжанская царква, якая пасля пераводу ўніятаў у праваслаўе была рэканструявана (1879 г.) у рэтраспектыўна-рускім стылі. Архітэктура![]() Царкоўны пагост акаймаваны агароджай і пасадкамі бярозы і клёна. Трохзрубны храм падоўжна-восевай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага ў плане прытвора, кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным двух’ярусным шатровым дахам з заломам, завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і дэкарыраваны па схілах слыхавымі кілепадобнымі вокнамі. Архітэктура насычана розным дэкорам, які ўключае плоскую балюстраду ў цокальнай частцы, карнізы з сухарыкамі і разнымі падзорамі ў завяршэнні гарызантальна ашаляваных сцен, арнаментальныя філёнгавыя лапаткі і аркатурны пояс прытвора. Выкарыстанне і творчае асваенне дэкору з арсенала прафесійнай мураванай архітэктуры ў народным драўляным дойлідстве — характэрная асаблівасць і нацыянальная рыса беларускай будаўнічай культуры. Унутраная прастора малітоўнай залы і апсіды перакрыта шатровым скляпеннем на ветразях. У прытворы на двух слупах размешчаны хоры, да якіх вядзе бакавая двухмаршавая лесвіца. Апсіда вылучана ад малітоўнай залы драўляным іканастасам, створаным у 1870-я гады замест знятага ў 1815 г. Побач з царквой знаходзіцца пабудаваная ў 1840-я гады драўляная званіца — чатырохслуповае цэнтрычнае народна-этнаграфічнае збудаванне, накрытае пакатым шатровым дахам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia