Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Гошчава)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — помнік драўлянага дойлідства ў в. Гошчава (Івацэвіцкі раён). ГісторыяПабудаваная ў 1838 годзе. ЗнішчэннеУ 2009 годзе настаяцелем царквы, А. У. Аўсяннікавым, у парушэнне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку падпісанага ім ахоўнага абавязацельства, без узгаднення з Міністэрствам культуры дэмантаваны драўляны будынак помніка архітэктуры 1838 года і на яго месцы ўзведзены новы цагляны храм. Міністэрствам культуры ў адрас уласніка, Івацэвіцкага райвыканкама і Брэсцкага аблвыканкама было вынесена прадпісанне ад 29.07.2009 аб прыпыненні ўсіх відаў работ і ўказана на неабходнасць распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі і прадстаўлення яе на ўзгадненне ў Міністэрства культуры ва ўстаноўленым парадку, што настаяцелем не было выканана. За ажыццяўленне рамонтных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без распрацоўкі і ўзгаднення ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыі і дазволу Мінкультуры, у адпаведнасці з артыкулам 19.3 КаАП Аўсяннікаў быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафа ў памеры 10 базавых велічынь; па факту страты адметных вартасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці (знішчэння гісторыка-культурнай каштоўнасці) аддзелам унутранных спраў Івацэвіцкага райвыканкама былі праведзены тры праверкі, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да настаяцеля па артыкулам 344, 383, 428 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь была адмоўлена. 15 снежня 2021 года царква была пазбаўлена ахоўнага статусу рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Беларусі, прынятым на падставе прапановы ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, вынікаў архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў кіраўніка архітэктурна-рэстаўрацыйнага накірунка Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, архітэктара А. І. Масліева, а таксама з улікам рашэння Брэсцкага абласнога савета на пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 20.10.2021[1]. АрхітэктураМае глыбінна-прасторавую кампазіцыю. Трохзрубная пабудова з квадратным у плане аб’ёмам, трохграннай алтарнай апсідай і бабінцам з тамбурам. Аднолькавыя па вышыні зрубы накрытыя агульным двухсхільным дахам, які пад апсідай пераходзіць у паўшатровы. Прысадзісты аб’ём будынку ўзбагачаюць васьмерыковая вежа-званіца, накрытая шатром, две чацверыковыя вежачкі над бабінцам і купал на васьмігранным барабане над асноўным зрубам. Галоўны ўваход вылучаны порцікам на дзвюх падвойных фігурных калонах. Сцены ашаляваныя, прарэзаныя прамавугольнымі і паўцыркульнымі вокнамі з разнымі ліштвамі. У інтэр'еры над уваходам хоры, іканастас аздоблены разьбой. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia