Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Каралёў Стан)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Каралёвым Стане Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на зав. Васкрасенскі, 1[1]. ГісторыяПабудавана ў пачатку XXI ст. з дрэва на месцы храма, спаленага ў 1996 годзе. У верасні 1998 года храм наведаў свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Аляксій ІІ. АрхітэктураАрхітэктура храма вытрымана ў стылі драўлянага дойлідства Рускай Поўначы XVII ст. Над шатровым дахам цэнтральнага кубападобнага зруба ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Папярочны прытвор завершаны высотнай 2-яруснай каркаснай шатровай званіцай з макаўкай. Такая ж макаўка над вальмавым дахам прамавугольнай апсіды. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаны 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Фігурна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры драўляны іканастас з разнымі царскімі варотамі: на фоне трыльяжнай сеткі вылучаны круглыя абразы-тонда з выявамі евангелістаў[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia