Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Свіслач, Гродзенскі раён)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Свіслач Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках. ГісторыяПабудавана ў XIX стагоддзі з цэглы як касцёл. Была пашкоджана пад час Другой сусветнай вайны. Адноўлена ў 1997 годзе. АрхітэктураПомнік архітэктуры неарэнесансу з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-східьным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай і расчлянёным слыхавымі вокнамі. Да фасада далучана чатырох’ярусная (васьмярык на 3 чацверыках) шатровая званіца, з тылу — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы і двухсхільнае пакрыццё апсіды завершаны макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. ЗваніцаЗбоку ад храма пастаўлена двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца (Званіца знішчана ў 2010 годзе). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia