Свята-Мікалаеўская царква (Беразіно)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Беразіно Мінскай вобласці. Размешчана каля шашы Мінск — Магілёў. АрхітэктураПабудавана ў пачатку 21 ст. з сілікатнай цэглы. У аснове архітэктурнага вырашэння стылізацыя кананічнага 4-часткавага 5-купальнага храма: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца-прытвор, нізкая і кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з акруглымі рызніцамі. У пазухах крыжовага даху ўведзены высокія цыліндрычныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі, у сяродкрыжжы — цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам з лемехавым пакрыццём. Плоскасныя фасады члянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах і ліштвах. Цэнтральны ўваход у глыбокай прамавугольнай нішы, бакавыя вылучаны глыбокімі арачнымі парталамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Архітэктар храма Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia