Свята-Мікалаеўская царква (Верхнядзвінск)
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца — праваслаўная царква, пабудавана ў 1819 годзе з цэглы ў горадзе Верхнядзвінску. У 1895 г. адзначана як сабор; да яго была прыпісана могілкавая драўляная Барыса-Глебская царква. АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму. Кананічную 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце дамінуе 3-ярусная чацверыковая званіца, завершаная невысокім шатром; ярусы вылучаны прафіляванымі карнізамі, прарэзаны арачнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі. Над прамавугольным у плане асноўным аб'ёмам узведзены магутны цыліндрычны светлавы барабан з паўсферычным купалам, завершаным невялікім купалком на цыліндрычнай шыі. Плоскасныя сцены крапаваны вуглавымі пілястрамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з замковым каменем. Аб'ёмы апяразаны прафіляваным карнізам на сухарыках. Інтэр'ерПрастора малітоўнай залы павялічана высокім светлавым барабанам, у яе шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца памяшканні трапезнай і апсіды. Сцены і скляпенні ў інтэр'еры пакрыты алейнай фарбай некалькіх таноў з трафарэтным малюнкам, купал пабелены. Абразы: «Евангелісты Матфей і Лука» (18 ст.), «Раство Маці Божай» (канец 18 ст.), «Маці Божая Вастрабрамская» (19 ст.). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia