Свята-Мікалаеўская царква (Дуброўна)
Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Дуброўна Віцебскай вобласці[1]. Знаходзіцца на вул. Садовая, 3. З’яўляецца адной з двух дзейных цэркваў у горадзе[2] Гісторыя![]() ![]() У 1840 годзе ў горадзе існавала драўляная Свята-Мікалаеўская царква, якая не захавалася да нашых дзён[3]. 22 лістапада 2001 года была зарэгістравана парафія храма. Храм размяшчаецца ў будынку былой лабараторыі. 2 верасня 2003 года пасля перабудовы была адслужана першая літургія. Да прыходу прыпісана Барысаглебская капліца. Капліца пабудавана ў XIX стагоддзі, рэканструявана ў 2009 годзе і знаходзіцца на вул. Першамайскай[4]. Пробашчам храму з’яўляецца іерэй Вячаслаў Казлоў[5]. АрхітэктураПрамавугольная ў плане адназрубная пабудова накрыта двухсхільным дахам з дабудаванай пяцісценнай апсідай. Над франтонам узвышаецца чатырох’ярусная званіца, каранаваная шатровым дахам[6]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia