Свята-Мікалаеўская царква (Малахоўцы)

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
53°02′39,13″ пн. ш. 25°57′23,63″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Малахоўцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1920-я
Глобус Беларусі globustut.by/malahovcy/#…
Map

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Малахоўцы, Баранавіцкі раён.

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1920-х гадах з дрэва, у пачатку 21 стагоддзя абкладзена цэглай.

Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Адназрубная пад 4-схільным дахам пабудова з прамавугольнымі прырубамі апсіды з рызніцай і прытворам. Дах завершаны 4-гранным шатровым барабанам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і ўмацаваны контрфорсамі. Пры ўваходзе ўнутры бакавая лесвіца вядзе на хоры, апсіда вылучана іканастасам.

Вядзецца будаўніцтва званіцы.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 248.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya