Свята-Мікалаеўская царква (Палонка)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, пабудаваны ў цэнтры вёскі Палонка Баранавіцкага раёна ў пачатку ХХ стагоддзя. Да гэтага часу ў вёсцы мелася драўляная 7 класа Параскевінская царква, пабудаваная на падмурку дамініканскага кляштара (да 1830 г. тут знаходзіўся каталіцкі кляштар дамініканцаў). У 1895 г. прыхаджане набылі 10-пудовы звон. АрхітэктураКампазіцыя храма мае сіметрычна-восевую аб'ёмна-прасторавую будову. Да квадратнага ў плане асноўнага сасновага зруба далучаюцца: з усходу — пяцігранная апсіда з 2 бакавымі рызніцамі, з захаду — прытвор з трох'яруснай (васьмярык на двух чацверыках) званіцай з шатровым верхам над ім. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага зруба завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёнай цыбулепадобнай галоўкай на невысокім шатры. Падобныя 4 галоўкі ўстаноўлены па вуглах зруба. Фасады расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр'ерІнтэр'ер храма асвечаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і арачнымі вокнамі светлавога барабана. Апсіду вылучае драўляны іканастас позняй работы. Абраз 18 ст. «Маці Божая Апека». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia