Свята-Мікалаеўская царква (Чэрвень)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Чэрвені Мінскай вобласці. ГісторыяБудаўніцтва храма пачалося ў 1993 годзе па багаслаўленні Высокаправялебнейшага Мітрапаліта Філарэта. Асноўныя будаўнічыя працы былі скончаны ў 2003 годзе. 28 снежня 2003 года адбылося асвячэнне храма Высокаправялебнейшым Мітрапалітам Філарэтам Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі[1]. АрхітэктураЗнаходзіцца на вуліцы Мякоўскага, 2. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце пануюць 5-купалле 2-яруснай малітоўнай залы і шацёр над 8-гранным ярусам званіцы, макаўка над канічным дахам апсіды. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі. Уваход вырашаны 2-слуповым арачным рундуком пад 2-схільным пакрыццём[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia