Свята-Міхайлаўская царква (Ізабелін)
Царква Святога Міхаіла Архангела — праваслаўны храм у в. Ізабелін (Ваўкавыскі раён). Помнік архітэктуры барока. Пабудаваная ў другой палове XVIII ст. як касцёл (з 1863 г. царква). ![]() АрхітэктураПрамавугольны ў плане мураваны аб’ём накрыты двухсхільным дахам. У трохвугольны франтон галоўнага фасада «ўрэзана» аднаярусная чацверыковая званіца з шатровым верхам і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Пазбаўленыя дэкору плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і буйнымі лапаткамі, апяразаны нескладанага профілю карнізам. Уваход арганізаваны праз нізкі драўляны прытвор (1924 г.), які парушае стылявое адзінства будынку. У сцяне вузкага скляпеністага ўваходу сходы на другі ярус — памяшканне хораў, якія расчынены ў залу лучковай аркай з балюстрадай. Алтарнае памяшканне вылучанае ў агульнай прасторы зала дугамі бакавых капітальных сцен. Інтэр’ерАбразы 18 ст.: «Зняцце з крыжа», «Параскева Шматпакутніца», «Укрыжаванне» (1796, мастак Антоній Лукашэвіч), «Тайная вячэра», «Спас Нерукатворны», «Уваскрасенне». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia