Свята-Міхайлаўская царква (Жодзіна)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1991 г. на месцы аднайменнага храма 1864 г. АрхітэктураУ аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі храма пакладзены традыцыі царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — дынаміічным і рытмічным нарастаннем прамавугольных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Але ў аснове прасторавай дынамікі — рытм 2-гранных шчытоў 2-схільных дахаў, цэнтральны з якіх пасярэдзіне завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Больш дэкарыравана і канструкцыйна лёгка вырашаны 3 уваходныя ганкі пад 2-схільнымі навісямі на разных стойках і з балюстраднымі агароджамі. Храм упрыгожаны абразом «Маці Божая ахвяр Чарнобыля» (мастак А. Марачкін)[1]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia