Свята-Міхайлаўская царква (Уселюб)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Уселюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі. ГісторыяПабудавана ў XVIII стагоддзі з цэглы на месцы храма 1630 года. Пашырана ў 1848 годзе. АрхітэктураПомнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у кананічны, над якім на васьмігранным барабане ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка. Магутныя плоскасныя сцены (таўшчыня 1,5 м) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з глыбокімі адхіламі. Над трохвугольным франтонам галоўнага фасада надбудавана драўляная званічка (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай. Інтэр'ерУ інтэр'еры плоскую столь падтрымліваюць 2 слупы, трохгранны іканастас вылучае апсіду і бакавыя рызніцы; пры ўваходзе створаны нартэкс з хорамі на 2-м ярусе. Абраз 1761 г. «Велікамучаніца Варвара». Званіца-брамаАсобна перад храмам пастаўлена двух'ярусная чацверыковая мураваная званіца-брама, завершаная шатром з макаўкай. У яе афармленні выкарыстаны кілепадобныя франтоны. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia