Свята-Пакроўская царква (Алекшыцы)
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Алекшыцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Гісторыя![]() ![]() Пабудавана ў 1865—1871 гг. з цэглы паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара Віктара Міхаэліса. Гісторыя папярэднага храма звязана з імем Ганны Міхайлаўны Масальскай, якая ў 1620 годзе завяшчала яму «сумы пенезеи на церковь заложения Илии Пророка в ымению Олексичах у повете городенском лежачое, где их милость панове родичи мои в церкви лежат». АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, прамавугольная трапезная і апсіда, кубападобны аб’ём малітоўнай залы. У сілуэце пануюць шацёр з макаўкай на званіцы і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане над цэнтральным аб’ёмам. У малюнку аконных праёмаў выкарыстана форма гатычнай стральчатай аркі. Інтэр’ер упрыгожаны насценнай размалёўкай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia