Свята-Пакроўская царква (Асінагарадок)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм в. Асінагарадок (Пастаўскі раён). Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. ГісторыяПабудавана ў 1782 г. як шатровая, драўляная праваслаўная царква на сродкі ваяводы Жабы, які на той час валодаў Асінагарадком. Перабудавана ў 1856 г. з дрэва на сродкі ўласніка Асінагарадка князя Ігната Ануфрыевіча Друцкага-Любецкага (1809—1861) на месцы ранейшага храма: быў пастаўлена новы дах, сцены абабіты дошкамі, выведзены вялікі купал, падрамантаваны падмурак. У пачатку XX ст. храм перабудаваны архітэктарам Віктарам Іванавічам Струевым. АрхітэктураЦарква мае кананічную аб'ёмна прасторавую кампазіцыю: прамавугольны зруб малітоўнай залы, бабінец, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шмат'ярусны дах над асноўным аб'ёмам завершаны высокай шатровай вежачкай. ![]() Апсіда вылучана трох'ярусным драўляным разным іканастасам мяжы XIX—XX стст. Абразы «Святы Мікалай» (пачатак 19 ст., чаканная шата 1811 г.). «Святы Аляксандр Неўскі» і «Георгій Перамоганосец» (сярэдзіна XIX ст.), напісаныя адным майстрам абразы XVIII—XIX стст. «Маці Божая з дзіцем» і «Апостал Пётр». Над уваходам — хоры. ![]() Побач з царквой пастаўлена вежа-званіца. Яе ніжні чатырохгранны пірамідальны ярус з бутавага каменю, верхні — драўляны, завершаны цыбулепадобным купалам з макаўкай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia