Свята-Пакроўская царква (Дзяржынск)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Дзяржынску Мінскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры горада, на штучным насыпным пагорку. Пабудавана ў 1851 г. з цэглы на дзяржаўныя сродкі. Асобна ад царквы стаяла мураваная званіца з 3 званамі (не захавалася). АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана манументальным аб'ёмам, да якога па падоўжнай восі далучаны прамавугольныя ў плане апсіда і прытвор. Асноўны аб'ём завершаны чатырохгранным драўляным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай (раней купалам), па вуглах — невялікімі цыбулепадобнымі галоўкамі. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі. Вуглавыя шырокія лапаткі завершаны кілепадобнымі арачнымі з круглымі разеткамі ў тымпанах. На палавіну вышыні фасады руставаны, у верхняй частцы прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі кілепадобнымі ліштвамі з гіркамі. Інтэр'ерУнутры зала перакрыта крыжовымі скляпеннямі і асветлены вокнамі барабана, які праз скляпеністыя парусы падтрыманы 4 слупамі і перакінутымі цераз іх аркамі. Слупы аб'яднаны са сценамі і паміж сабой магутнымі аркамі. Над уваходам — адкрытыя ў залу вузкім арачным праёмам хоры, на якія вядзе лесвіца авальнай бакавой клеці 1-га яруса званіцы. Апсіда вылучана двух'ярусным пабеленым іканастасам з пазалочанымі рамамі 7 абразоў. Абраз 16 — 17 ст. «Маці Божая», прывезены з царквы в. Тонава (Стаўбцоўскі раён). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia