Свята-Пакроўская царква (Збляны)
Свята-Пакроўская царква́ — праваслаўны храм у Зблянах Лідскага раёна. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю рэгіянальнага значэння[1]. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1900 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1671 г. Адноўлена ў 1990 г.[1]. АрхітэктураКрыжова-купальны аднавежавы храм. Па падоўжнай планіровачнай восі размешчаны трох'ярусная званіца з купальным верхам і арачнай галерэяй, асноўны аб'ём з пяціграннай апсідай. У прасторавай кампазіцыі дамінуе купал асноўнага аб'ёму, устаноўлены на васьмігранным светлавым барабане. Архітэктурны дэкор уключае прафіляваны карніз, ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі. Інтэр'ерУ інтэр'еры светлавы барабан падтрымліваюць падпружныя аркі, перакрыцці — цыліндрычныя скляпенні. Царква была вядома мясцовашанаваным абразом «Усіх гаротных радасць» («Пакроў Прасвятой Багародзіцы»), якая, паводле падання, у 1640 г. была размешчана ў капліцы, адкуль перанесена ў новы храм.[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia