Свята-Пакроўская царква (Кіраўск)

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
53°15′59″ пн. ш. 29°28′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Кіраўск
Канфесія БПЦ
Епархія Бабруйская епархія
Будаўніцтва 1995
Map

Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца каля шашы Магілёў — Бабруйск на вул. Гагарына, 22[1].

Гісторыя

Учынена ў 1995 годзе ў будынку XX ст.

Архітэктура

Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Над папярочным прамавугольным у плане прытворам узведзена 8-гранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай, па вуглах такія ж «апостальскія» галоўкі. Да прытвора далучана прамавугольная ў плане малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі. Пласкасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У паўавальнай арцы над прамавугольным уваходным праёмам фрэскавая размалёўка[2].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya