Свята-Пакроўская царква (Мікалаева)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з сасновага брусу. Зноў адкрыта ў 1988 — 90 гг. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм. У кампазіцыі дамінуе цэнтральны высокі кубападобны аб’ём, чатырохгранны шацёр якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на цыліндрычным барабане. Гэтак сама завершана чацверыковая званіца, надбудаваная над двухсхільным дахам прамавугольнага бабінца. Бакавыя прыдзелы з самастойнымі ўваходамі і пяцігранная апсіда завершаны паўвальмавымі дахамі. Фасады гарызантальна ашаляваны, вуглы зрубаў вертыкальна абшыты дошкамі. Галоўны ўваходны праём і строеныя аконныя праёмы прыдзелаў дэкарыраваны накладнымі кілепадобнымі і плоскімі ліштвамі. Інтэр’ерЗала асветлена невялікімі падшатровымі квадратнымі аконнымі праёмамі. У 1894 г. прыхаджане па ініцыятыве пасрэдніка Зубоўскага набылі абраз «Пакроў Прасвятой Багародзіцы» ў ківоце з пазалотай. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia