Свята-Пакроўская царква (Покры)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Знаходзіцца на поўнач ад вёскі Покры, на пагорку. Пабудавана ў 1739 годзе з дрэва, часткова перабудавана ў 19 стагоддзі. Абкружана бутавай агароджай і старымі ліпамі. Дзейнічае. Апісанне![]() Храм цэнтрычнага тыпу. Крыжападобны ў плане, накрыты 2-схільнымі дахамі, сяродкрыжжа якіх завершана пластычным шмат'ярусным купалам у стылі барока з пазалочаным крыжам. Крыло апсіды мае 5-гранны абрыс з бакавымі нізкімі рызніцамі, што надае ёй асіметрычна-дынамічнае гучанне. Да царквы прыбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, якая таксама з-за сваёй маламаштабнасці не парушае агульнай цэнтрычнай кампазіцыі храма. Яе вертыкальную накіраванасць падкрэслівае шалёўка сцен і 3-вугольных франтонаў, апрацоўка вуглоў зрубаў разным «бягучым» арнаментам. Квадратныя аконныя праёмы, здвоеныя на бакавых фасадах, акаймаваны простымі ліштвамі. Помнік мае насычанае каляровае вырашэнне — блакітныя сцены спалучаюцца з серабрыстым дахам і пазалотай крыжоў, каляровымі вітражамі аконных праёмаў апсіды. Інтэр'ерУ малітоўную залу выступаюць размешчаныя над уваходам на 2 слупах хоры. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам. Абраз XVIII стагоддзя «Укрыжаванне». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia