Свята-Панцеляймонаўская царква (Бакшты)
Свята-Панцеляймонаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Першамайская, 57. ГісторыяУ 1993 годзе было асвячона месца пад будаўніцтва храма. 1 кастрычніка 1995 храм быў асвячоны епіскапам Канстанцінам. У 1999 годзе распачата будаўніцтва званіцы[1]. АрхітэктураПабудавана з цэглы. Храм вырашаны ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю па канону 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі. Над папярочным прамавугольным прытворам узвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Праз кароткую трапезную яна далучаецца да квадратнага ў плане аб’ёму малітоўнай залы, шатровы бляшаны дах якога завершаны на вяршыне 2-ярусным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, а па вуглах — чатырма аналагічнымі меншымі «апостальскімі» галоўкамі. Тыльны блок храма завершаны 3-граннымі апсідай і бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі вокнамі ў чырвонацагляных ліштвах і круглымі люкарнамі[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia