Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Беражное)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у в. Беражное Столінскага раёна. Пабудавана ў 1884 годзе. Помнік драўлянага дойлідства. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. АрхітэктураЦарква спачатку была трохзрубная. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёму, завершанага вялікім светлавым чацверыком, прылягаюць прамавугольны ў плане бабінец і пяцігранная алтарная апсіда. Зрубы аб'яднаныя шматсхільным дахам. У канцы XIX — пачатку XX стст. да царквы прыбудаваныя з захаду двух'ярусная званіца, з поўдня прамавугольны ў плане аб'ём, завершаны светлавым васьмерыком. Аб'ём накрыты шатровымі дахамі. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. Унутры ўсе памяшканні злучаныя шырокімі праёмамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia