Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Дзівін)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у цэнтры вёскі Дзівін (Кобрынскі раён). Пабудавана ў 1740 годзе як уніяцкая на месцы храма, які адзначаны ў 1566 годзе. У 1869 годзе адноўлена і перададзена праваслаўным. Помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. Архітэктура![]() ![]() Асноўны прамавугольны зруб і пяцігранная алтарная апсіда, да якой па баках прыбудаваны нізкія рызніцы, накрыты агульным дахам з навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц двухсхільнага даху вырашаны як спалучэнне франтона і атыкавай устаўкі з паўвальмай паміж 2 чацверыковымі вежамі. Вежы завершаны гранёнымі галоўкамі, такая ж галоўка і над алтаром. Галоўны фасад на ўзроўні хораў аформлены галерэяй з балюстрадай. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя з разнымі ліштвамі. У 19 стагоддзі да галоўнага фасада прыбудаваны тамбур з двухсхільным дахам. Інтэр'ер зальны з плоскай столлю. З боку ад царквы ў 2-й палове 19 стагоддзя ўзведзена званіца (васьмярык на чацвярыку), накрытая высокім шатром. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia