Свята-Петра-Паўлаўская царква (Багушэўск)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Гарбунова, 24[1]. ГісторыяУ 1943 годзе быў адкрыты і асвечаны праваслаўны храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла. Месцам для храма служыў кінуты драўляны дом. У 1943—1958 гадах па нядзелях і святочных днях службу рэгулярна ажыццяўляў свяшчэннік, які прыязджаў з Віцебска. У 1958 годзе па распараджэнні ўлады ноччу ў нядзелю храм быў разабраны. Бярвёны і многія іконы былі спалены ў печы хлебапякарні. У 1993 годзе пачалося будаўніцтва новага храма з дрэва і цэглы на новым месцы. 12 ліпеня 1995 года ў прастольнае свята была адслужана першая літургія. На базе храма створаны клуб «Споведзь душы». У 2017 годзе пры храме быў адкрыты Цэнтр культуры. АрхітэктураЦарква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла вырашана адкрытым брусочным зрубам («у ластаўчын хвост»), накрытым 2-схільным дахам, па цэнтры якога светлавы барабан (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобным бляшаным купалам. З франтальнага боку прыбудаваны нізкі прытвор з сілікатнай цэглы, над 2-схільным дахам якога надбудавана чацверыковая драўляная званіца, якая пераходзіць у нізкі васьмярык з шатровым верхам і макаўкай у завяршэнні. Сцены зруба прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, прытвора-арачнымі. Карнізы дэкарыраваны разнымі падзорамі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia